Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдавец БДГ, сябра кансультацыйнай рады пра адміністрацыі прэзыдэнта Пётр Марцаў рыхтуе першую беларускую праграму інтэрнэт-тэлебачання. Праект стартуе ў жывым эфіры 30 кастрычніка.


Пётар Марцаў: Гэта штотыднёвая перадача. Будзе выходзіць ўвечары па пятніцах. Перадача будзе прыблізна 30 хвілінаў. Гэта будзе размова на актуальныя тэмы тыдня з госьцем. Госьць, як правіла, гэта вядомы чалавек у нейкай сфэры. Праўдападобна, мы будзем пачынаць з бізнэс-аўдыторыі, паколькі яна найбольш мае доступ да шырокапалоснага інтэрнэту. Перадача будзе ў жывым эфіры. Гэта тое, што тут ніхто пакуль не рабіў, прынамсі ў інтэрнэце.

Ганна Соўсь: На якой мове будзе перадача?

Марцаў: Усё залежыць ад гасьцей. На якой мове яны будуць гаварыць, на такой і будзе перадача. Хоць на ангельскай, хоць на беларускай, хоць на расейскай, як госьць будзе гаварыць. Першая перадача будзе па-расейску.

Соўсь: Хто будзе першым госьцем?

Марцаў: Не скажу.

Соўсь: Вы будзеце вядучым?

Марцаў: Так. Якія асаблівасьці? Гэта, напэўна, першая тэлеперадача ў інтэрнэце ў жывым эфіры і, напэўна, першая перадача з арыгінальным кантэнтам. Пакуль паказваецца толькі перадачы, якія ідуць на другіх сайтах, на другіх тэлеканалах. Другая адметнасьць -- жывы эфір, трэцяя асаблівасьць - гэта месца, зь якога будзе наўпроставая трансьляцыя. Гэта менская кавярня “News-Cafe”. Гэта будзе не запіс, а тэлевізійная трансьляцыя. Я ніколі не рабіў тэлеперадачаў, паглядзім, што атрымаецца...”
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG