Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў “Свабодзе” сёньня паведамілі, што дакладная дата пленарнага паседжаньня, на якім дэпутаты будуць ратыфікаваць Дамову аб Калектыўных сілах апэратыўнага рэагаваньня АДКБ, пакуль невядомая.

Аднак сёньня можна казаць, што гэта адбудзецца не раней за 30 кастрычніка. Менавіта на гэты дзень заплянаванае чарговае пленарнае паседжаньне. А пакуль дэпутаты працуюць у сваіх выбарчых акругах.

У сакратарыят АДКБ, паводле Інтэрфаксу, паступіў пакет дакумэнтаў аб Калектыўных сілах апэратыўнага рэагаваньня, падпісаны кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Чытайце ТУТ.
XS
SM
MD
LG