Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менск з працоўным візытам прыбывае міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт. Ён возьме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцьця амбасады Эстоніі ў Менску.

Падчас двухдзённага візыту ён правядзе перамовы зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Паводле прэсавай службы беларускага МЗС, бакі разгледзяць пэрспэктыўныя накірункі супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, дагаворна-прававой сфэрах, тэматыку стасункаў з ЭЗ, узаемадзеяньне ў рамках міжнародных арганізацый і іншыя пытаньні.
XS
SM
MD
LG