Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускі Эўрапейскі Форум адбудзецца 14 лістапада незалежна ад рашэньня менскіх уладаў. Пра гэта сёньня заявіў на паседжаньні Рады Руху “За Свабоду” намесьнік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч.

На заяўкі, накіраваныя ў чатыры буйныя сталічныя залі, станоўчага адказу пакуль няма: прынамсі, з Палацу спорту і кінатэатра “Кастрычнік” атрыманы адмовы. Улічваючы ўсе абставіны, на паседжаньні прынятае рашэньне — рэкамэндаваць аргкамітэту Форуму праводзіць мерапрыемства 14 лістапада з удзелам дыпляматаў і замежных палітыкаў у любым выпадку, калі давядзецца, то і ў вулічным фармаце.

Паводле спадара Губарэвіча, ужо адбыліся 72 сходы з заплянаваных 86. Яны праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Акрамя таго, да прадстаўнікоў аргкамітэта зьвярнуліся беларускія студэнты, якія часова пражываюць за мяжой, з прапановай правесьці сходы грамадзянаў Беларусі для вылучэньня дэлегатаў на Форум у Вільні і Варшаве.

XS
SM
MD
LG