Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне стартавала кампанія па выбарах прэзыдэнта


Вылучэньне кандыдатаў будзе працягвацца да 6 лістапада, рэгістрацыя да 13-га. Першы тур галасаваньня мае адбыцца 17 студзеня 2010 году.

Пра адметнасьць кампаніі мы пагаварылі з кіеўскім журналістам Юрыем Сьвірко.

Каліноўскі: Юры, У чым адметнаасць цяперашняй кампаніі, скажам, у параўнаньні з 2004 годам, гэтым разам выбары не прывядуць да аранжавай ці якой іншай рэвалюцыі?

Сьвірко: Цяжка прагназаваць, магчыма прывядуць, а магчыма – не. Рэч у тым, што ва Ўкраіне кампанія даволі нестандартная. Па-першае, вылучэньне кандыдатаў пачнецца толькі заўтра, сёньня – толькі фармальны пачатак кампаніі. Па-другое, шмат хто з украінцаў разумее, што сёньня кампанія насамрэч не пачалася, а скончылася, бо ўся Ўкраіна і перадусім Кіеў ужо даўно абклееныя перадвыбарчай агітацыяй. Віктар Януковіч на сваіх плякатах сьцьвярджае: “Пачую кожнага“, Юлія Цімашэнка – “Яна працуе”... Дык вось, ад сёньняшняга дня ўсе гэтыя плякаты абвешчаныя незаконнымі і Цэнтарвыбаркам будзе патрабаваць іх зьняць. Невядома, ці нехта паслухаецца, але калі паслухаецца – тады ўкраінцы і зразумеюць, што прэзыдэнцкая кампанія скончылася.

Што да сутнасьці кампаніі, то на кон пастаўлена ўсё. Галоўныя канкурэнты – Віктар Януковіч, які амаль перамог у 2004 годзе але пасьля саступіў Віктару Юшчанку, і Юлія Цімашэнка, якая была правай рукой цяперашняга прэзыдэнта. Яны абяцаюць зрабіць дзяржаву кіраванай, атрымаць уладу і навесьці парадак, як, дарэчы, гэта робіць і Юшчанка.

Каліноўскі: Хто, на думку сацыёлягаў, зьяўляецца фаварытам выбарчай кампаніі, ці магчыма яе завяршэньне ў адзін тур?

Сьвірко: Галоўны фаварыт – Віктар Януковіч, які двойчы быў прэм'ер-міністрам і адзін раз ужо ледзь ня стаў прэзыдэнтам. Кампанія Research & Branding Group сьцьвярджае, што 17 студзеня больш за 30% прагаласуе за яго і толькі 18,5% - за Юлію Цімашэнку. Але прыхільнікі Цімашэнкі цьвердзяць, што сацыёлягі заўсёды даюць ёй на 10% менш, чым яна атрымлівае ў рэальнасьці. Далей зь вялікім адрывам ідзе былы сьпікер Вярхоўнай Рады Арсень Яцанюк, чый рэйтынг апошнім часам падае, цяпер ён складае менш за 10%

Каліноўскі: Якія шанцы ў цяперашняга прэзыдэнта Віктара Юшчанкі?

Сьвірко: Усе назіральнікі сьцьвярджаюць што ён ня мае ніякіх шанцаў. Але сам Юшчанка выглядае ўпэўнена, заяўляе, што ён пераможа, што будзе прасоўваць сваю канстытуцыю. Аднак сур'ёзна яго як наступнага прэзыдэнта на другім тэрміне ніхто не разглядае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG