Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-дацкія дыпляматычныя кансультацыі


Тэмы кансультацыяў: палітычны дыялёг, разьвіцьцё стасункаў Беларусь — ЭЗ, пэрспэктывы пашырэньня гандлёва-эканамічнага, інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, актуальныя аспэкты ўзаемадзеяньня Беларусі і эўрапейскіх рэгіянальных арганізацый, уключна з Радаю дзяржаў Балтыйскага мора.

Беларускую дэлегацыю ў Капэнгагене ачоліць намесьнік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, дацкай — Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Мікаэль Сімльмэр-Ёнс.

У 2008 годзе тавараабарот паміж Беларусьсю і Даніяй склаў 128,7 мільёна даляраў ЗША.

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае 21 прадпрыемства з дацкімі інвэстыцыямі (9 сумесных і 12 замежных). Агульны аб'ём дацкіх інвэстыцый у іх статутны фонд складае 19,6 мільёна даляраў, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.
XS
SM
MD
LG