Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа расейскага гісторыка з Архангельску Міхаіла Супруна, які трапіў пад сьледзтва за працу над кнігай пра рэпрэсаваных расейскіх немцаў, набыла розгалас у Нямеччыне.

Пратэст выказала кааліцыя ХДС/ХСС, а Ўпаўнаважаная па архівах “Штазі” Марыяна Біртлэр у адкрытым лісьце да прэзыдэнта Расеі Дз.Мядзьведзева заклікала не запалохваць навукоўцаў.

Гісторыка, загадчыка катэдры айчыннай гісторыі Архангельскага Паморскага ўнівэрсытэту Міхаіла Супруна яшчэ ў верасьні пракуратура выставіла абвінавачаньне паводле артыкулу “Незаконны збор вестак асабістага характару”. Пракуратура лічыць, што Супрун незаконна зьбірае зьвесткі аб рэпрэсаваных у 40-я гады на поўначы СССР савецкіх этнічных немцах і немцах-ваеннапалонных.

Цалкам гэты матэрыял і інтэрвію з удзельнікам справы чытайце на сайце Расейскай службы нашага радыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG