Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў сказаў, што Фінляндыя будзе спрыяць нармалізацыі адносін паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, паведаміла БЕЛТА.

“Фінляндыя будзе выступаць унутры ЭЗ за поўную адмену візавых санкцый, дзеяньне якіх у цяперашнім часе прыпынена, за пасьлядоўнае стварэньне юрыдычнай базы адносін ЭЗ і Беларусі, а менавіта, за ратыфікацыю пагадненьня аб партнэрстве і супрацоўніцтве зь Беларусьсю, лібэралізацыю візавага рэжыму і паніжэньне коштаў візаў для беларусаў, спрашчэньне рэжыму гандлю з нашай краінай”, — сказаў Мартынаў, падсумоўваючы свой візыт у Фінляндыю 13 кастрычніка.

Міністар Мартынаў сказаў таксама, што Беларусь зацікаўленая, каб Фінляндыя спрыяла больш актыўнаму разьвіцьцю рэгіянальнага супрацоўніцтва ў рамках“Усходняга партнэрства”.

Падчас візыту ў Хэльсінкі міністар Мартынаў правёў перамовы зь фінскім міністрам замежных справаў Аляксандрам Стубам ды спаткаўся, між іншым, з прэзыдэнтам Фінляндыі Тар’яй Халанэн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG