Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Уладзімер Самсонаў трэці раз выйграў Кубак сьвету па настольным тэнісе.

У фінальным двубоі Ўладзімер Самсонаў перамог дзявятую ракетку сьвету кітайца Чэня Ці.

Пра гэта паведамляе БелТА.

Раней Уладзімер Самсонаў рабіўся ўладальнікам Кубка сьвету ў 1999 і 2001 гадах.

Самсонаў — шасьціразовы чэмпіён Эўропы ў розных разрадах, чатырохкротны пераможца “Эўра Топ 12” (у 1998, 1999, 2001, 2007 гг.), пяцікротны пераможца эўрапейскай Лігі чэмпіёнаў (у 2001, 2002, 2003, 2004, 2007 гг.) у складзе бэльгійскага клюбу “Роял Вілет”.

Ад 2009 году грае за расейскі клюб “Факел Газпрома” з Арэнбургу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG