Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гомелі ўнясуць скрутак Торы ў сынагогу


Тора ў магілёўскай сынагозе.

Тора ў магілёўскай сынагозе.

Упершыню ад часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі 18 кастрычніка ў Гомелі адбудзецца масавае сьвяточнае шэсьце — унясеньне скрутку Торы ў сынагогу.

Шэсьце будуць суправаджаць конныя вершнікі з факелам і аркестар.

Пра гэта паведаміў БелТА старшыня гомельскай юдэйскай рэлігійнай грамады “Бейт Яакаб” Ёсэф Жолудзеў.

Скрутак Торы, створаны больш за 200 гадоў таму, прывязуць з Масквы.

У цырымоніяю возьмуць удзел жыхары горада, прадстаўнікі мясцовых уладаў. Сярод гасьцей амбасадар Ізраілю ў Беларусі, рабіны і настаўнікі Торы з СНД, Эўропы, Ізраілю і ЗША, а таксама іншыя асобы.

Гомель пакуль адзіны абласны цэнтар у Беларусі, дзе няма будынку сынагогі. Цяпер пад сынагогу вернікі арандуюць памяшканьне на вуліцы Чырвонаармейскай, 1а.
XS
SM
MD
LG