Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуш Кандрусевіч атрымае ордэн Вялікага Крыжа


Тадэвуш Кандрусевіч

Тадэвуш Кандрусевіч

20 кастрычніка мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначае 20-годзьдзе біскупскага пасьвячэньня, паведамляе інтэрнэт-сайт http://catholic.by/.

20 кастрычніка 1989 году біскупскую сакру ў базыліцы сьвятога Пятра ў Рыме ўзначаліў папа Ян Павел ІІ. Тадэвуш Кандрусевіч абраў сабе дэвіз “Quis ut Deus” — “Хто ж, як Бог”.

25 кастрычніка падчас урачыстай літургіі Тадэвушу Кандрусевічу будзе ўручаны ордэн Вялікага Крыжа. Гэта ёсьць сьведчаньнем прыняцьця беларускага герарха ў Сувэрэнны Ваенны Мальтыйскі Ордэн у якасьці Манаха Капэляна Вялікага Крыжа. Такое рашэньне было прынятае 5 ліпеня Правячым Прынцам і Вялікім Магістрам Мальтыйскага Ордэна Фра Мэцью Фэстынгам. З гэтай нагоды амбасада Мальтыйскага Ордэна ў Рэспубліцы Беларусь і кіраўніцтва Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашаюць усіх вернікаў прыняць удзел ва ўрачыстых набажэнствах.

Асобе Тадэвуша Кандрусевіча прысьвечаная таксама чарговая праграма “Існасьць”, якая пройдзе па першай праграме БТ у суботу, 17 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG