Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд перанёс на 27 кастрычніка разгляд касацыйнай скаргі асуджаных на сьмяротнае пакараньне і пажыцьцёвае зьняволеньне.

Суд пад старшынствам Валера Кулінковіча задаволіў просьбу абароны адкласьці слуханьні, каб адвакаты змаглі азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Суд таксама задаволіў просьбу Андрэя Жука забараніць журналістам здымаць у залі суду.


27 лютага ў Салігорскім раёне былі забітыя два супрацоўнікі сельгаспрадпрыемства “Бальшавік-Агра”, якія перавозілі грошы для заробку працаўнікам. Забойцаў і выкрадальнікаў грошай міліцыя неўзабаве знайшла. Паводле рашэньня Менскага абласнога суду, вінаватымі ў злачынстве прызнаныя Андрэй Жук, Іван Сарокін і Ўладзімер Мароз.

Раней судзімага Андрэя Жука прызналі кіраўніком злачыннай банды і ўдзельнікам забойстваў. Яго выпраўленьне суд палічыў немагчымым і прысудзіў яго да найвышэйшай меры – сьмяротнага пакараньня.

Іван Сарокін атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне.

Уладзімер Мароз правядзе за кратамі 13 гадоў.

Андрэя Жука як асуджанага на сьмерць суд павінен заслухаць асабіста.

Скаргу Івана Сарокіна разгледзяць завочна.

ВІДЭА

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG