Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь чакае крэдыту на будаўнцітва АЭС


У першым квартале 2010 года афіцыйны Менск плянуе падпісаць міжурадавае пагадненьне з Расеяй аб выдзяленьні дзяржаўнага крэдыту на будаўнцітва АЭС.

Пра гэта сёньня Аляксандру Лукашэнку даклаў міністар энэргетыкі Аляксандар Азярэц.

Паводле міністра, у 4-м квартале 2009 года будзе падпісана кантрактнае пагадненьне, а ў 1-м квартале 2010 года плянуецца

падпісаць міжурадавае пагадненьне з Расеяй аб выдзяленьні крэдыту.

Праца над пагадненьнем практычна завершана, перадае БелТА,

Паводле Азярца, праведзены ўсе падрыхтоўчыя працы, што дазволіць увесьці АЭС у эксплюатацыю ва ўстаноўлены тэрмін. У сярэдзіне 2011 года плянуецца пачаць будаўніцтва рэактарнага і дапаможнага цэхаў.
XS
SM
MD
LG