Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чые ідэі ўплываюць на бізнэс?


Часопіс “Forbes” апублікаваў рэйтынг 50 людзей, чые ідэі аказваюць найбольшы ўплыў у бізнэсе. У першую дзясятку ўвайшлі тры мільярдэры, шасьцёра эканамістаў і адзін журналіст.

Паводле “Forbes”, самы ўплывовы бізнэсмэн сярод "генэратараў ідэй" – гэта прэзыдэнт і генэральны дырэктар кампаніі “Apple” Стыў Джобс. У рэйтынгу ён заняў чацьвёртае месца. А першае дасталося выкладчыку Мічыганскага ўнівэрсытэту ў ЗША Сі Кей Прахаладу.

Другі радок заняў калюмніст часопісу “New Yorker” 46-гадовы канадзец Малкалм Глэдуіл. Трэцяе месца належыць нобэлеўскаму ляўрэату, прафэсару Прынстанскага ўнівэрсытэту Полу Кругману.

На пятым месцы У Чэн Кім і Рэнэ Мабарн, акадэмікі школы бізнэсу “European Institute of Business Administration”, аўтары бэстсэлеру “Стратэгія блакітнага акіяну”.

На шостым – ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 2006 году Мухамэд Юнус, заснавальнік “банку для бедных” “Grameen”.

На сёмым – самы багаты чалавек сьвету – заснавальнік кампаніі “Microsoft” Біл Гейтс.

Восьмае месца займае займае мільярдэр, заснавальнік “Virgin Group” Рычард Брэнсан.

Дзявяты радок заняў акадэмік унівэрсытэту “Northwest” Філіп Котлер.

І закрывае дзясятку найбольш уплывовых людзей сьвету аўтар шэрагу эканамічных кніг і заснавальнік некамэрцыйнага інтэрнэт-праекту “Mlab” Гэры Хэмэл.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG