Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анатоль Паплаўны: “Пакарайце мяне арыштам”


Затрыманьне ў Гомелі 16 верасьня

Затрыманьне ў Гомелі 16 верасьня

Сёньня ў Гомелі працягваліся суды над грамадзкімі актывістамі, якія 16 верасьня спрабавалі зладзіць ланцуг памяці з нагоды 10-х угодкаў зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Яны ішлі гуртам па вуліцы Палескай, але былі спыненыя міліцыянтамі й спэцназаўцамі ў цывільным.


Судзьдзя Чыгуначнага раёну Віталь Козыраў пакараў сёньня штрафам 700 тысячаў рублёў кіраўніка абласной арганізацыі Партыі камуністаў беларускай Уладзімера Сякерку:

Уладзімер Сякерка
“Самае прыкрае тое, што судзьдзя Козыраў не захацеў выслухаць маіх сьведкаў і тых міліцыянтаў, якія складалі пратакол супраць мяне
Было такое ўражаньне, што справа даўно вырашана й пастанова пра штраф загадзя складзеная.
пра так званае парушэньне. Адмовіўся ён праглядзець апэратыўны відэазапіс, які вялі міліцыянты. Было такое ўражаньне, што справа даўно вырашана й пастанова пра штраф загадзя складзеная. Засталося толькі заслухаць мяне й агучыць пастанову. Відаць, падчас крызысу ўлады імкнуцца за кошт апазыцыі папоўніць схуднелы бюджэт”.

Актывісты кажуць, што спадар Сякерка насамрэч ішоў па другім баку вуліцы Палескай. Ніякага партрэту ў руках не трымаў. Калі спэцназаўцы ў цывільным сталі круціць былому малалетняму вязьню фашыстаў рукі і гвалтам цягнуць у аўтобус, Уладзімер Сякерка, рызыкуючы патрапіць пад транспарт, перабег на процілеглы бок вуліцы і стаў бараніць сівога пэнсіянэра ад невядомых нападнікаў. Але тыя схапілі і яго і адвезьлі разам з усімі ў пастарунак, дзе склалі пратакол пра ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці, якога насамрэч не было.

Анатоль Паплаўны
Дзявятым пакараным стаўся сёньня старшыня гомельскай гарадзкой арганізацыі БНФ Анатоль Паплаўны. Ён патрабаваў, каб справа супраць яго разглядалася па-беларуску. Усё той жа судзьдзя Козыраў запрасіў толькі перакладчыцу з расейскай мовы на беларускую, а разгляд адміністрацыйнай справы распачаў па-расейску. Анатоль Паплаўны выказаў недавер судзьдзі, засумняваўшыся ў ягонай кваліфікацыі. Аднак Віталь Козыраў адвод не прыняў. Наадварот, стаў дапытвацца ў актывіста, чаму гэта ён ня ведае расейскай мовы. “Хочаце зрабіць з суду камэдыю”? — пытаўся Козыраў.

“Камэдыя — яна і па-расейску, і па-беларуску камэдыя”, — адказаў Паплаўны.

Камэдыя — яна і па-расейску, і па-беларуску камэдыя.
Абвінавачваньні супраць актывіста стандартныя — ішоў 16 верасьня па ходніку вуліцы Палескай і трымаў перад сабой разгорнуты партрэт Віктара Ганчара. Паплаўны, кажа, што як і некаторыя іншыя гараджане, ён трымаў у руцэ ксэракопію партрэта Ганчара, скручаную ў трубачку.


Прадбачваючы пакараньне, спадар Паплаўны папрасіў судзьдзю пакараць яго арыштам, а не штрафам:

“Я прасіў, каб мяне пакаралі арыштам, таму што не хачу сваімі сродкамі падтрымліваць антынародны рэжым, які даўно збанкрутаваў. Мала таго, што ты ня можаш спакойна прайсьці ў горадзе па ходніках. Калі ты прыйшоў у суд, у цябе пытаюць, чаму ты патрабуеш вядзеньня працэсу на беларускай мове? Чаму ты не валодаеш расейскай мовай? Гэта ўвогуле зьдзіўляе! Быццам гэта не беларуская дзяржава й судзьдзя зь нейкай іншай краіны”.



Судзьдзя Козыраў аштрафаваў спадара Паплаўнага на 40 базавых велічыняў, што адпавядае 1 мільёну 400 тысячам рублёў.

На сёньня агульная сума штрафу дзевяці пакараных гомельскіх актывістаў склала 9 мільёнаў 625 тысяч рублёў.

Васіль Палякоў
Сябра рэгіянальнай каардынацыйнай рады АДС, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, які й сам пакараны буйным штрафам, кажа з гэтай нагоды:

“Тут відавочна, што ўлады робяць усё, каб запалохаць грамадзкіх актывістаў. Чым далей ад Менску, тым больш такіх вось дзеяньняў, скіраваных на запалохваньне. Справа ў тым, што ў Менску актыўнасьць людзей вышэйшая. Там дазваляюць праводзіць некаторыя масавыя мерапрыемствы, у прыватнасьці, ланцугі памяці па зьніклых. У Гомелі я ня памятаю, калі апошні раз нешта дазвалялі. Зараз улады пайшлі на тое, каб ня толькі не дазваляць, але й не дапускаць ніякіх грамадзкіх акцыяў”.

На здымках: Уладзімер Сякерка, Анатоль Паплаўны, Васіль Палякоў. Шыльда: “Судзьдзя Віталь Козыраў”. Відэаманалёг Анатоля Паплаўнага пра жаданьне быць пакараным арыштам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG