Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінярскага затрымалі. За палітвязьняў


Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Супрацоўнікі міліцыі менскага мэтрапалітэну затрымалі актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага каля станцыі мэтро “Маладзёжная”.


Максім раздаваў мінакам інфармацыйныя ўлёткі з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў. Хлопца трымаюць у пастарунку міліцыі, што на станцыі мэтро.

Паводле заканадаўства праз тры гадзіны яго мусяць адпусьціць, альбо скласьці пратакол паводле артыкулу, які, паводле міліцыянтаў, парушыў Максім. Пасьля гэтага хлопца могуць адвезьці да суду ў турму на вуліцы Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG