Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

26 сакавіка 2010 года ўступае ў сілу новы Закон “Аб парадку выезду і Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзянаў Рэспублікі Беларусь”.

Паводле меркаваньня намесьніка дырэктара Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Людмілы Панферавай, спрошчаны парадак выезду дзяцей на лячэньне і аздараўленьне за мяжу.

Пасьля ўступленьня ў сілу Закона непаўналетнія грамадзяне могуць выяжджаць за мяжу з дазволу толькі аднаго з бацькоў. Зроблена гэта ў інтарэсах дзіцяці. Бо было нямала выпадкаў, калі жанчыне даводзіцца шукаць сваіх былых мужоў, а тыя вымагалі за свой подпіс грошы.

Калі адзін з бацькоў ня згодны, ён мае права зьвярнуцца ў суд, і суд будзе вырашаць пытаньне пра дазвол.

У той жа час, да прыняцьця новага заканадаўства згоду на выезд завяралі натарыюсы, супрацоўнікі органаў па грамадзянству і міграцыі альбо начальнік ЖЭС. Зараз кіраўнікі ЖЭСаў з гэтага пераліку выключаныя.

Што да выезду за мяжу дарослых і сьпісаў невыязных -- падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG