Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Вызваліць памяшканьне мы абавязаны паводле рашэньня суду. Цяпер я пайду ў офіс адключаць тэлефоны", — кажа намесьнік старшыні партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Анатоль Сідарэвіч.

БСДП (Грамада) арандавала ў Менску памяшканьне, якое належыць аднаму з жыльлёва-будаўнічых каапэратываў. У ім разьмяшчаўся офіс цэнтральнай, Мінскай гарадзкой і чатырох раённых арганізацыяў партыі.

"Новы старшыня ЖБК палічыў, што ранейшы ня меў права здаваць нам у арэнду памяшканьне, і падаў пазоў у гаспадарчы суд Менска. Суд прапанаваў бакам уладзіць канфлікт пры дапамозе пасярэдніка, аднак дамовіцца з ЖБК нам не ўдалося. Да 15 кастрычніка мы вымушаныя вызваліць памяшканьне", — паведаміў БелаПАН кіраўнік партыі Анатоль Ляўковіч.

Новы офіс у Менску БСДП (Грамада) пакуль не знайшла. Ляўковіч не выключае, што цэнтральны офіс давядзецца рэгістраваць не ў сталіцы.
XS
SM
MD
LG