Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мовазнаўца: Лукашэнка скруціў дулю Маскве


Зьміцер Саўка

Зьміцер Саўка

У рамках усеагульнага перапісу насельніцтва перапісчыца Цэнтральнага раёну Менска Саўко Ірэна напярэдадні анкетавала Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў — менавіта гэтыя два чалавекі, часова прапісаныя ў Драздах, фігуравалі ў сьпісе беларускай сям’і №1:


— Вашае грамадзянства?

— Беларус.

— Да якой нацыянальнасьці Вы сябе адносіце?

— Ну канечне ж, беларус, калі вы мяне абралі прэзыдэнтам.

— Ваша родная мова?

— Беларуская. (Пасьля паўзы). Беларуская, руская мова. Для мяне аднолькавыя дзьве мовы.

— На якой мове Вы звычайна размаўляеце дома?

— А па-рознаму — ад беларускай да расейскай. І на трасянцы таксама.

— Тады я ўкажу і тую, і тую...

— А да якой нацыянальнасьці сябе адносіць Мікалай?

— (Лукашэнка сыну) Ты — беларус? Беларус. Малайчынка!..

Наколькі паказальныя адказы Лукашэнкі? Сваё меркаваньне выказвае мовазнаўца Зьміцер Саўка:

“Несумненна, паказальныя. Але гэта крок Лукашэнкі не лінгвіста, а крок палітыка-папуліста. Звычайны папсовы ход: лідэр нацыі выступае і прапаноўвае свайму народу — рабі, як я! І гэта значна лепш, чым калі б ён зусім ня выступіў. Я думаю, што колькасьць людзей, якія будуць падаваць беларускую мову як родную, як мову, на якой яны размаўляюць у сям’і, дзякуючы гэтаму падвысіцца. Гэта аб’ектыўна для беларушчыны. Таму, натуральна, крок станоўчы. Наколькі ён прадыктаваны з боку Лукашэнкі інтарэсамі Беларусі, а не ўласнымі інтарэсамі? Ну, гэта ўжо, відаць, палітыкам і паліттэхнолягам разьбірацца ў гэтым пытаньні. Але ў дадзеным кантэксьце Лукашэнка фактычна скруціў дулю Маскве”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG