Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блянкі “за беларускую мову” канфіскавалі


Кампанія "За беларускую мову!"
Кампанія "За беларускую мову!"

Cупрацоўнікі баранавіцкай міліцыі не вярнулі маладафронтаўцам блянкі з подпісамі трох соцень гараджан, сабраных у рамках кампаніі “За беларускую мову!”.

Актывісты “Маладога фронту” Яраслаў Грышчэня і Алесь Паўлоўскі зьбіралі подпісы за тое, каб у сыстэме адукацыі павялічылася колькасьць установаў зь беларускай мовай навучаньня. Апроч таго жыхары падпісваліся й за тое, каб у Баранавічах усталявалі помнік пілётам, якія трагічна загінулі ў Польшчы.

Міліцыянты затрымалі Яраслава і Алеся, патлумачыўшы, што тыя зьбіралі подпісы без дазволу мясцовых уладаў. Пазьней у пастарунку на хлопцаў склалі пратаколы, абвінаваціўшы іх у дробным хуліганстве.

14 кастрычніка суд аштрафаваў Грышчэню і Паўлоўскага на 10 базавых велічыняў кожнага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG