Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Індыі хрысьціяне і індуісты распачалі кампанію па барацьбе з "любоўным джыхадам".

Актывісты кампаніі вінавацяць некаторых мусульман у тым, што тыя наймаюць абаяльных мужчын, якія ў сваю чаргу знаёмяцца з дзяўчатамі-немусульманками, каб потым навярнуць іх у іслам.

За апошні час скаргі на гэта паступілі на тэлефон даверу ў Паўднёвай Індыі ад 1,5 тыс. бацькоў дзяўчатаў, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на брытанскую газэту "Дэйлі тэлеграф".

Суд індыйскага штату Кэрала даручыў МУС краіны правесьці адпаведнае расьсьледаваньне. Паводле адной з вэрсій, да спакушэньня дзяўчат мае дачыненьне арганізацыя мусульман-фундамэнталістаў "Народны фронт Індыі".

Раней два маладых мусульманіна былі арыштаваны за выкраданьне дзьвюх студэнтак у адным з індыйскіх гарадоў. Студэнткі распавялі ў судзе, што затрыманыя "няшчыра прызнаваліся ім ў каханьні і абяцалі жаніцца", а затым сілком адвезьлі ў "цэнтар навяртаньня ў іслам", дзе прымусілі чытаць экстрэмісцкую літаратуру.

"Гэтыя падзеі шакуюць, але яны адбываюцца. Шматлікія хрысьціянскія сем'і ўжо ўстрывожаны. Мы будзем асьцярожныя, бо гэта балючае пытаньне, і яно можа прывесьці нават да рэлігійнага канфлікту", – заявіў сьвятар Джоні Качупарамбіл, прадстаўнік Рады каталіцкіх біскупаў штата Кэрала.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG