Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі і італьянскі міністры -- пра эўрапейскую Беларусь


Міністры замежных спраў Італіі і Літвы Франка Фраціні і Вігаўдас Ушацкас у супольным артыкуле ў выданьні European Voice пішуць, што анамалія самаізаляцыі Беларусі можа паступова закончвацца. Прапануем гэты тэкст вашай ўвазе.


Ці можа Беларусь, праз 20 гадоў пасьля падзеньня Бэрлінскага муру, знайсьці сваё месца ў Эўропе, якая здолела пераадолець шматлікія цяжкасьці і зрабіцца адначасова аб'яднанай і дэмакратычнай? Як Эўропа бачыць свае дачыненьні з гэтай краінай у будучыні? Гэта толькі некаторыя з пытаньняў, якія задаюць цяпер дыпляматы і палітыкі.

Большую частку гэтага часу -- апошнія 15 гадоў -- Рэспубліка Беларусь ізалявала сябе ад эўрапейскага кантынэнту. Гэта самаізаляцыя зьяўляецца анамаліяй: Італія і Літва перакананыя, што Рэспубліка Беларусь ёсьць неад'емнай часткай Эўропы, з прычыны яе геаграфічнага становішча, гісторыі і рэлігіі. Акрамя таго, падзел не прыносіць карысьці ані Беларусі, ані Эўропе.

За апошні год, аднак, адбыліся некаторыя зрухі ў дачыненьнях паміж ЭЗ і Беларусьсю. Ад жніўня мінулага году Беларусь зрабіла
Падзел не прыносіць карысьці ані Беларусі, ані Эўропе.
некаторыя чаканыя міжнароднай супольнасьцю крокі, быў вызвалены былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін і іншыя палітычныя зьняволеныя, дазволена публікавацца і распаўсюджвацца газэтам "Народная воля" і "Наша Ніва". Эўразьвяз зрабіў крок ў адказ і вырашыў прыпыніць візавыя забароны, уведзеныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2006 годзе, якія не адпавядалі дэмакратычным стандартам.

ЭЗ зрабіў яшчэ адзін крок, і сёлета ў траўні прапанаваў Беларусі, разам з Украінай, Малдовай, Грузіяй, Армэніяй і Азэрбайджанам, далучыцца да яго праграмы Усходняга партнэрства, рэгіянальнага форума, закліканага спрыяць эканамічнаму і палітычнаму
Беларусь павінная прадэманстраваць сваю прыхільнасьць каштоўнасьцям дэмакратыі, правоў чалавека і свабодаў.
супрацоўніцтву з гэтымі шасьцю краінамі, а таксама умацаваць чалавечыя і сацыяльныя сувязі Беларусі з рэштай Эўропы. Эўрапейскі парлямэнт, у сваю чаргу, прыняў рэзалюцыю па Беларусі, выказаўшы сваё меркаваньне аб кірунку далейшага супрацоўніцтва.

Каб гэтая палітыка "паступовых заручынаў" прынесла добрыя вынікі, Беларусь павінная прадэманстраваць сваю прыхільнасьць каштоўнасьцям дэмакратыі, правоў чалавека і свабодаў, якія паслужылі асновай для разьвіцьця сучаснай Эўропы і мірнага суіснаваньня.

Простым фактам ёсьць тое, што Эўропа і Беларусь патрабуюць адно аднаго, з вельмі практычных прычынаў. Беларусі патрэбная інтэграцыя з Эўропай, каб забясьпечыць сваё эканамічнае разьвіцьцё і сацыяльную стабільнасьць. Эўропа мае патрэбу ў Беларусі, бо яе геапалітычнае становішча робіць яе важным энэргетычным партнэрам -- 20% газу, што Расея накіроўвае ў Эўропу, ідзе праз Беларусь -- і важным партнэрам у намаганьнях спыніць незаконны гандаль і міграцыю.

З гэтых прычынаў больш цесныя сувязі паміж Беларусьсю і Эўропай таксама служаць і інтарэсам Расіі. Незалежная і стабільная Беларусь ня можа і не павінна разглядацца як скіраваная супраць Расеі.

Італія і Літва заўсёды выступалі за палітыку паступовага адкрыцьця ў дачыненьні да Беларусі. Мы цяпер актыўна садзейнічаем гэтаму
Цесныя сувязі паміж Беларусьсю і Эўропай таксама служаць і інтарэсам Расіі.
працэсу, праз двухбаковых інструмэнты. 16 верасьня прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Вільню, каб узяць удзел у Міжнародным эканамічным форуме і сустрэцца са сваёй літоўскай калегай, Далёй Грыбаўскайце. 30 верасьня адзін з аўтараў гэтага артыкулу -- Франка Фраціні -- наведаў Менск, у адказ на візыт у Італію ўвесну міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава.

Італія і Літва таксама падтрымліваюць дапамогу, якую ЭЗ можа даць Беларусі, каб дапамагчы пераадолець драматычныя сацыяльныя праблемы, якія там зьяўляюцца і часткова выкліканыя ўсясьветным эканамічным крызісам.

Беларусь павінна паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць кожнай дзяржавы, у тым ліку Грузіі.
Мы чакаем, што Беларусь пачне адчуваць перавагі сувязяў з Эўропай. Мы настойваем на тым, што перасьлед людзей за іх грамадзянскія і палітычныя перакананьні ці грамадзкую дзейнасьць, абмежаваньні незалежнасьці мэдыяў і няўрадавых арганізацыяў павінны насамрэч адысьці ў мінулае. Будучыя выбары павінныя адпавядаць прызнаным міжнародным стандартам, усталяваным Арганізацыяй бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ). І Беларусь павінна паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць кожнай дзяржавы, у тым ліку Грузіі.

Эўропа і Беларусь будуюць партнэрства. Яно зробіцца паўнавартасным, калі ўзаемны давер будзе поўным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG