Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Латвія: на беларускіх вучэньнях інсцэнавалі напад на NATO

  • БелаПАН

Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009"

Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009"

Латвійскі міністар абароны лічыць, што падчас вучэньняў “Захад-2009” быў інсцэнаваны напад на краіны Балтыі.

Падчас беларуска-расейскіх апэратыўна-стратэгічных вучэньняў “Захад-2009”, якія былі праведзеныя ў верасьні, быў інсцэнаваны напад на краіны Балтыі. Пра гэта, як паведамляе партал delfi.lt, заявіў міністар абароны Латвіі Імантс Ліегіс.

14 кастрычніка ў Рызе падчас дыскусіі экспэртаў “Расейская абаронная палітыка — ці дачакаемся перамен?” высьветлілася, што задачай удзельнікаў вучэньняў было вызваленьне “акружанага Калінінграда”, для чаго было інсцэнавана ўварваньне ў дзяржавы NATO, а менавіта ў краіны Балтыі.

Міністар прызнаў, што сцэнарый вучэньняў насіў палітычны характар. Паводле яго слоў, Латвія з саюзьнікамі ў наступным годзе таксама плянуе правесьці на сваёй тэрыторыі ваенныя вучэньні, але з-за недахопу фінансаў гэтае мерапрыемства ня самае прыярытэтнае.

XS
SM
MD
LG