Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мэмарыял" спрабуе далей судзіцца з Кадыравым


Расейскі праваабарончы цэнтар "Мэмарыял" абскардзіў рашэньне суду пра частковае задавальненьне пазову прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава да «Мэмарыялу» і яго кіраўніка Алега Арлова.


Скаргу сёньня накіравалі ў маскоўскі гарадзкі суд. 6 кастрычніка Цьвярскі суд Масквы пастанавіў спагнаць з Арлова і "Мэмарыялу" 70 тысяч расейскіх рублёў (прыкладна 2.400 даляраў). Кадыраў патрабаваў 10 мільёнаў рублёў.

Падставай для яго пазову паслужыла заява Арлова пра тое, што Кадыраў нясе адказнасьць за забойства ў Чачні актывісткі "Мэмарыялу" Натальлі Эстэміравай.
XS
SM
MD
LG