Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Звальненьне кіраўнікоў “Беларуськалія” і БМЗ — гэта толькі “сьняданьне”


Адзін з удзельнікаў рабочага і прафсаюзнага руху ў Горадні Анатоль Хацько мяркуе, што звальненьне кіраўнікоў “Беларуськалія” і мэталюргічнага заводу — гэта толькі “сьняданьне”.

“На абед” абавязкова будуць, у прыватнасьці, дырэктары іншых рэгіянальных прадпрыемстваў. Іх могуць пазбавіць пасадаў яшчэ да Новага году, мяркуе спадар Хацько. На якіх гарадзенскіх заводах гэта можа здарыцца?

Хацько: “Улічваючы тое, што сёньня такія буйныя прадпрыемствы машынабудаваньня, як “Белкард” або “Гандальмаш” працуюць толькі чатыры дні, то дырэктараў можа чакаць звальненьне. Бярэм тыя ж “карданныя валы”, дырэктар там пэнсійнага ўзросту. Яшчэ ёсьць завод такарных патронаў. Я маю на ўвазе, што на тых прадпрыемствах машынабудаваньня, якія нестабільна працуюць, ня выключана, што будзе зьмена кіраўніцтва. Дзяржава прывяла да таго, што вымыты абарачальныя сродкі прадпрыемстваў, зьнішчаны па сутнасьці асноўныя фонды, паколькі абсталяваньне на дзевяноста адсоткаў зношана. Калі лідэр афіцыйных прафсаюзаў Козік заяўляе, што няма такога прадпрыемства, як велазвод, я не выключаю, што заўтра могуць сказаць, што няма такога заводу, як “Гандальмаш”, “Белкард” і, дапусьцім, “Белтапаз” або “такарныя патроны”.
XS
SM
MD
LG