Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мыта на машыны вызначыць Камісія мытнага саюзу


Адпаведна з пакетам 13-ці асноўных дакумэнтаў пры мытным саюзе Беларусі, Казахстану і Расеі ствараецца наднацыянальная структура — Камісія мытнага саюзу.

Менавіта яна будзе вызначаць мыта на тавары, якія ўвозяцца на тэрыторыю гэтых краінаў.

Пра гэта заявіў карэспандэнту Свабоды намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка.

Гэты пакет дакумэнтаў яшчэ не прыняты. І пакуль не прайшлі ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, казаць пра велічыню мыта на тыя ці іншыя тавары немагчыма. І таму казаць, якім будзе кошт іншамарак, якія будуць увозіцца ў краіны саюзу, пакуль рана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG