Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“International Herald Tribune” да 20-й гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі ў Чэхіі піша пра аднаго зь яе лідэраў, першага прэзыдэнта свабоднай ад камунізму Чэхаславаччыны Вацлава Гаўла, які, паводле газэты, застаўся чалавекам маралі і непакоры.


На пачатку інтэрвію “International Herald Tribune” Вацлаў Гавэл нечакана сам задаў амэрыканскаму журналісту пытаньне:

“Ці праўда, што прэзыдэнт Барак Абама адмовіўся прыняць Далай Ламу ў Вашынтоне?”

Калі ж Гаўла паінфармавалі, што Абама даў зразумець, што ён прыме Далай Ламу, але толькі пасьля свайго першага візыту ў Кітай, які чакаецца ў лістападзе, Гавэл на гэта адрэагаваў:

“Гэта толькі малы кампраміс. Але менавіта з такіх малых кампрамісаў пачынаюцца вялікія і небясьпечныя кампрамісы, рэальныя праблемы”.
З такіх малых кампрамісаў пачынаюцца вялікія і небясьпечныя кампрамісы, рэальныя праблемы.


Спадар Гавэл выказаў сваё стаўленьне да Расеі, якая, перажыўшы 70 гадоў бальшавіцкага праўленьня і забойствы мільёнаў грамадзян, нібыта ня можа імкліва дасягнуць дэмакратыі:

“Я перакананы, што мы не павінны трактаваць Расею як нейкага інваліда. Яна партнэр як і іншыя краіны, і ўсе людзкія стандарты і прынцыпы адносяцца да Расеі, гэтак жа, як яны адносяцца да Бірмы, Бразыліі, Чэхіі ці любой іншай краіны”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG