Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БМЗ, Беларуськалій… "Вы — расходны матэрыял"


Мікалай Андрыянаў і Андрэй Башура
Мікалай Андрыянаў і Андрэй Башура

Аляксандар Лукашэнка зьмяніў кіраўнікоў двух найбуйнейшых прадпрыемстваў — “Беларускага мэталюргічнага заводу” і “Беларуськалія”. ХТО НАСТУПНЫ?






Генэральным дырэктарам БМЗ прызначаны замест Мікалая Андрыянава Анатоль Савянок, гендырэктарам “Беларуськалія” замест Андрэя Башуры Валер Кірыенка.

Некаторыя прадстаўнікі абодвух гігантаў беларускай вытворчасьці аказаліся ўцягнутымі у карупцыйныя і крымінальныя справы.


Беларускі мэталюргічны завод


Нагадаем, што Беларускі мэталюргічны завод кіраўнік Беларусі згадаў на прыканцы красавіка гэтага году ў зьвязку з так званай “паляўнічай справай”. На нарадзе, прысьвечанай працы праваахоўных органаў А.Лукашэнка распавёў, што на незаконна створанай паляўнічай базе на тэрыторыі Жлобінсканга раёна “рэгулярна вялося паляваньне, рыбалка з удзелам кіраўнікоў, у тым ліку Беларускага мэталюргічнага завода, і высокапастаўленых службовых асобаў органаў унутраных справаў, напрыклад, начальніка галоўнай управы па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Ермакова”.

Пасьля гэтай гісторыі былы дырэктар Мікалай Андрыянаў звольніўся. Выконваючым абавязкі дырэктара стаў Анатоль Савянок, які раней працаваў намесьнікам дырэктара па мэтызнай вытворчасьці.

Як паведамляла Свабода ў жніўні гэтага году, Камітэт дзяржкантролю правярае базавае прадпрыемства Жлобіну — Беларускі мэталюргічны завод. Ужо заяўлена, што БМЗ вырабіў за паўгода больш прадукцыі, чым летась, аднак атрымаў менш прыбытку. Паводле некаторых зьвестак, завод адпускаў прадукцыю дылерам па цэнах, ніжэйшых за сабекошт.


"Беларуськалій"


Новы дырэктар “Беларуськалію” Валеры Кірыенка перад прызначэньнем на пасаду дырэктара працаваў галоўным інжынэрам на прадпрыемстве. У прыёмнай прадпрыемства паведамілі, што В.Кірыенка прыступае да абавязкаў ад заўтрашняга дня. Сёньня яшчэ на працы былы дырэктар Андрэй Башура, які ідзе на пэнсію.

На пачатку гэтага года Генэральная пракуратура пачала крымінальную справу адносна службовых асобаў “Беларуськалію”.

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС Беларусі выкрылі на прадпрыемстве арганізаваную групу асобаў.

Таксама нагадаем, згодна з пастановай ураду № 440 ад красавіка гэтага года дырэктарам БМЗ і «Беларуськалію» устаноўлены павышаючыя каэфіцыэнты да заробкаў. Яны сярод 15-ці кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія могуць атрымліваць заробак у 6 разоў вышэйшы, чым у сярэднім па арганізацыі.

Ужо не дырэктары


Раней ахвярамі малочнай вайны з Расеяй сталі дырэктары пяцёх прадпрыемстваў:

  • акцыянэрных таварыстваў “Акцябрскі завод сухога абястлушчанага малака”,
  • “Аршанскі малочны камбінат”,
  • “Быхаўмалако”,
  • “Слуцкі сыраробчы камбінат”.
На пачатку кастрычніка ў Магілёве звольнены дырэктар мясцовага мэталюргічнага завода Леанід Маркаў. Паводле старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Пятра Рудніка, ён не спраўляўся са сваімі службовымі абавязкамі.

Хто наступны з дырэктараў прадпрыемстваў будзе звольнены?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG