Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрусю Цянюту трэці раз перанесьлі дату прысягі


Андрусь Цянюта

Андрусь Цянюта

Палітпрызыўнік гомельскі актывіст “Маладога фронту” Андрусь Цянюта знаходзіцца ў Полацкай вайсковай частцы №49510.

Хлопец паведаміў сваім сябрам, што прысяга прызначана на 17 кастрычніка. А 9 раніцы сваякі і паплечнікі Андруся прыедуць у частку, каб сустрэцца з Андрусём.

Кіраўніцтва часткі трэці раз пераносіць дату вайсковай прысягі.

Тыдзень таму ў Жлобінскай частцы прыняў прысягу актывіст берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Яўген Скрабец.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG