Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У паломніцтва па юдэйскіх мясьцінах Беларусі накіроўваецца група рабінаў і іх вучняў з ЗША, Ізраілю і Вялікабрытаніі.

Паломнікі наведаюць Радунь, Валожын, Мір, Пружаны і Берасьце, дзе захаваліся аб’екты духоўнай спадчыны юдэяў.

Пра гэта Інтэрфаксу паведаміла выканаўчы дырэктар Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Бэла Вялікоўская.

Да прыкладу, у Радуні юдэйскія паломнікі наведаюць магілу вядомага равіна Хофец Хаіма, а таксама будынак мясцовага клюба, дзе калісьці знаходзілася іешыва. У Валожыне паломнікі наведаюць самы стары будынак іешывы ва Ўсходняй Эўропе. Тут кіраўнік паломнікаў - рабін Мейсельман правядзе 6-гадзінны ўрок.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG