Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Расеі і Казахстана Дзьмітрый Мядзьведзеў і Нурсултан Назарбаеў наведаюць сталіцу Беларусі 27 лістапада.

Пра гэта сёньня паведаміў, выступаючы на сумесным паседжаньні сталых камісіяў міжнароднай парлямэнцкай асамблеі ЭўрАзЭс у Менску першы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Петрышэнка.

Ён сказаў, што кіраўнікі трох дзяржаў зьбяруцца ў Менску для падпісаньня некаторых дакумэнтаў, якія тычацца Мытнага саюзу Расеі Беларусі і Казахстана.

Гэты Мытны саюз пачне сваю працу 1 студзеня 2010 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG