Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерць у дзіцячым доме


У гомельскім абласным Доме дзіцяці загінуў трохгадовы хлопчык. Трагедыя адбылася 12 кастрычніка прыкладна ў 18 гадзін.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Чыгуначнага раёну Гомеля, хлопчык 2006 года нараджэньня знаходзіўся з групай дзяцей на прагулцы. На яго нібыта ўпала шафа, якая па невядомай прычыне знаходзілася на тэрыторыі двара Дома дзіцяці каля гаспадарчых пабудоў. Пацярпелага даставілі ў абласную бальніцу, дзе ён памёр.

Пракуратура высвятляе акалічнасьці трагедыі. Паводле папярэдніх звестак, дзіця памерла ад траўмаў унутраных органаў, у тым ліку ад разрыву пячонкі.

Створана спэцыяльная камісія, якая цяпер працуе ў Доме дзіцяці.

XS
SM
MD
LG