Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці брыдкі наш “алмаз”?


Нацыянальная бібліятэка. Напярэдадні візыту Уга Чавэса
Нацыянальная бібліятэка. Напярэдадні візыту Уга Чавэса

Нацыянальная бібліятэка Беларусі патрапіла ў сьпіс самых брыдкіх будынкаў сьвету паводле рэйтынгу часопісу "Travel + Leisure".

Яна заняла 10-е месца зь 15. Сярод іншых будынкаў, якія патрапілі ў сьпіс – бібліятэка Гаральда Вашынгтона ў Чыкага, будынак Брытанскай выведкі ў Лёндане, гатэль “Ryugyong” у Пхэньяне.

Пра менскі архітэктурны “алмаз” аўтары рэйтынгу часопісу "Travel + Leisure"напісалі:

“Вы ня можаце сапраўды ненавідзець гэты будынак, 23-трохпавярховы ромбакубаактаэдр, складзены з 8 трохкутных і 18 квадратных шкляных панэляў, калі яны ноччу зіхацяць рознымі колерамі. Урэшце цяжка зайздросьціць бібліятэцы з такой “сэксапільнасьцю”. Дызайнэры мусілі абмежавацца гэтым. Аднак яны пасадзілі “алмаз” на аснову, спраектаваную зь няправільных ярусных колаў, вялізных трохкутнікаў, адкідных крылападобных створак.

Пераможцы абвешчанага ўрадам конкурсу архітэктары Міхаіл Вінаградаў і Віктар Крамарэнка хацелі зрабіць дасягненьне ў архітэктуры. Урад хацеў атрымаць аб’ект, што прыцягваў бы турыстаў. Апошняе жаданьне падаецца выкананым – адкрыцьцё будынку ў 2006 годзе сапраўды прыцягнула да сябе ўвагу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG