Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За што звольнілі Касю Галіцкую


2 верасьня мы паведамілі пра тое, што актывістку руху “Маладая Беларусь” Касю Галіцкую звольнілі з працы ў прадстаўніцтве замежнай кампаніі.

Сама актывістка сьцьвярджала, што гэта адбылося паводле палітычных матываў і што іншай прычыны звальненьня не было. Яна распавяла карэспандэнту Свабоды, што пасьля таго, як яе кіраўніцтва наведаў супрацоўнік КДБ, ёй прапанавалі звольніцца самой. Пры гэтым К. Галіцкая не захацела назваць кампанію, у якой працавала, спаслаўшыся на тое, што ёй там “вельмі добра працавалася” і “былі добрыя стасункі з кіраўніцтвам”.

Празь месяц пасьля таго, як гэта інфармацыя зьявілася на сайце Свабоды, да нас зьвярнуўся кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі “Агриматко-96” Садэк Шахін, у якой працавала К. Галіцкая. Ён катэгарычна абверг заяву актывісткі наконт звальненьня, назваўшы іх “не адпаведнымі рэчаіснасьці і правакацыйнымі”. Паводле кіраўніцтва кампаніі, К. Галіцкай “было прапанавана звольніцца паводле пагадненьня бакоў у сувязі зь нездавальняючым выкананьнем службовых абавязкаў, некампэтэнтнасьцю і адсутнасьцю неабходнай рэакцыі на шэраг крытычных заўвагаў з боку кіраўніцтва”.

Сама К. Галіцкая настойвае на палітычных прычынах свайго звальненьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG