Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 лістапада ў Менску плянуецца падпісаньне Мытнага кодэксу, які прадугледжвае ўвядзеньне адзінай мыты для краінаў мытнага саюзу – Беларусі, Казахстану і Расеі. Што прынясе Беларусі ўніфікацыя тарыфнай палітыкі?


Ад 12 кастрычніка расейскі прэм’ер-міністар Уладзімер Пуцін працягнуў тэрмін дзеяньня падвышаных ставак увазнога мыта на аўтамабілі яшчэ на дзевяць месяцаў. Згодна з новай пастановай, да прыкладу, мыта на машыну старэйшую за пяць гадоў складае 2,5-5,8 эўра за кубічны
Тады мы будзем бараніць расейскую прамысловасьць.
сантымэтар. У Беларусі мыта, да прыкладу, на машыны ўзростам ад трох да 10 гадоў складае ад 0,35 да 0,6 эўра за кубік. Адмыслоўцы мяркуюць, што ў выніку ўніфікацыі мытнага заканадаўства, аўтамабілі для беларусаў таксама могуць падаражэць ужо ад Новага году. Паводле эканаміста Барыса Жалібы, найгоршым варыянтам будзе той, калі беларускае мыта зраўняецца з расейскім:

«Тады мы будзем бараніць расейскую прамысловасьць – «Аўтаваз». «Жыгулі», «Волгі» і гэтак далей. Мытны саюз мае на ўвазе выраўноўваньне або збліжэньне мыта. Які варыянт абярэ наш урад, пра гэта не гаворыцца. Зараз да Новага году людзі сталі набываць легкавікі, робяць пазыкі, каб набыць машыну да новага году. Бо баяцца, што мыта падвысіцца. Я думаю, машына ў сярэднім для беларусаў будзе каштаваць на 2-4 тысячы даляраў больш».

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка мяркуе, што небясьпека падвышэньня мыта, а значыць і кошту аўтамабіляў для беларусаў існуе.

Падпісаньне агульнага Мытнага кодэксу прынясе беларусам масу непрыемнасьцяў.
«Для беларускіх грамадзян, якія ўжо набываюць аўтамабілі па 200 тысяч штогод, такая небясьпека існуе. Яна будзе нядоўгі час, бо Расея будзе адмаўляцца ад абароны «Аўтавазу» і іншых абсалютна ненадзейных прадпрыемстваў такога тыпу. Пакуль такое мыта ўстаноўлена толькі з-за «Аўтавазу». Але падпісаньне агульнага Мытнага кодэксу прынясе беларусам масу непрыемнасьцяў. Бо калі Беларусь становіцца сябрам мытнага саюзу, Беларусь асобна будзе практычна ня ў стане падпісваць моцныя, вялікія дамовы з краінамі Эўразьвязу. То бок поўнасьцю разбураецца пэрспэктыва эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з ЭЗ».

Грамадзкі рэдактар тыдня выдавец і рэдактар тыднёвіка “Аўтадайджэст” Анатоль Шаўчэнка азначыў:

“Для абароны ўласнага вытворцы ў Расеі дзейнічае падвышанае мыта. Гэта правіла сёлета дзейнічае і яно будзе працягнутае. Канечне, не хацелася б згубіць тое, што мы сёньня маем адносна недарагія аўтамабілі. Але трэба разумець і тое, што мы недзе згубім, а недзе знойдзем. Мы, магчыма, пазбавімся ад старога хламу, можа, за большыя грошы, чым набывалі. Бо многа аўтамабіляў завезены ў 90-ыя гады, даволі многа старых аўтамабіляў, якія ў Расеі каштуюць значна даражэй. І гэты хлам, магчыма, у тым ліку хлыне ў Расею”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG