Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Батура: Беларусь чакае вяртаньня ў ПАРЭ без умоваў


Барыс Батура

Барыс Батура

Беларусь чакае вяртаньня ёй статусу спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы без усялякіх умоваў. Такую заяву, паводле агенцтва “Интерфакс”, зрабіў сёньня старшыня Савету Рэспублікі Барыс Батура.


"Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы правядзе па гэтым пытаньні ў лістападзе. Мы разьлічвае на статус спэцыяльна запрошанага без усялякіх умоваў", – сказаў Барыс Батура.

Раней ня раз заяўлялася, што статус спэцыяльна запрошанага ў Радзе Эўропы можа быць вернуты ў выпадку, калі Беларусь увядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе выносяць і выконваюць сьмяротныя прысуды. Тут пакаралі сьмерцю ў 2008 годзе як найменей 4 чалавекі. У 2007 – 1, і згодна са справаздачамі АБСЭ, у 2006 – 3, і 2005 – 4 чалавекі. Паводле неафіцыйных дадзеных, ад 1991 году ў Беларусі пакаралі сьмерцю каля 400 чалавек. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, больш за 160 сьмяротных пакараньняў выканана ад 1997 па 2008 год. Як вядома, толькі аднаго асуджанага на сьмерць памілаваў Аляксандар Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG