Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэчка: “Ні на працы, ні пасьля звальненьня не разьеўся”


Андрэй Крэчка

Андрэй Крэчка

Новаабраны старшыня Моладзі Партыі БНФ Андрусь Крэчка адказвае наведвальнікам форуму Свабоды.






12:
Нарэшце добрыя навіны. Франак Вячорка, можа, і неблагі чалавек, але бацька яго разбэсьціў. Калі сям'я пачынае гвалтам крычаць пра свой патрыятызм, то хочацца пляваць на іх. А чаго тады вартыя мы ўсе, чые дзеці размаўлялі ў войску на расейскай мове? Відавочна, што гісторыя яшчэ апіша і адшукае ролю Вячоркі ў развале БНФ і службе на карысьць уладзе. Партыю, па сутнасьці, трэба ствараць нанава. Заклікаць у яе вэтэранаў руху, якія ня прадаліся (а такіх шмат) і ўважліва працаваць з моладзьдзю ў рэгіёнах. Магчыма і назву трэба зьмяніць. Картавы Ленін то РСДРП ствараў, то ВКПб і г.д. Нават Пазьняк пад адной назвай з Вячоркам не захацеў быць. Стварыце раду з вэтэранаў і актыўна абнаўляйцеся, працуйце з моладзьдзю ў вучэльнях, на вытворчасьці. Абавязкова стварыце дзейсны інфармацыйны ворган. Калі не друкаваны, дык інтэрнэтаўскі, як, скажам, у "Радыё Свабода". Андрэю Крэчку посьпехаў!
Безумоўна трэба займацца інфармацыйнай працай, як улёткава-налепачнай, так і ў інтэрнэт-тэхналёгіях. Дзякуй!



Прохожий:
“Где он зарплату получает?”
Быў звольнены з працы падчас актыўнай падрыхтоўкі да Зьезду, да гэтага часу зарабляў на дзяржаўных і недзяржаўных прадпрыемствах.



Прохожий:
“А официальная формулировка увольнения?”
У Беларусі шмат праблемаў, у тым ліку і ў працоўным заканадаўстве. Кантрактная сыстэма — адна зь іх.



Зьміцер:
“Прагматыка зьмяніў прагматык!”
Ніякі прагматызм не заменіць ідэю і рамантызм



tt:
Гэта вашчэ нейкі чуда-актывіст. Адкуль вылез?
2 гады працаваў у Моладзі БНФ



Вадим:
меняй, не меняй — один черт. Толку не будет. Ответьте, кому интересна Моладзь БНФ, кроме самих членов МБНФ? Ответ со 100% уверенностью: никому! І можете говорить что угодно, можете даже обвинять, но это горькая правда. И пора бы с ней смириться. А если и не смириться, то показать силу,... которой НЕТ!
У Моладзь БНФ людзі ідуць самі, у адрозьненьні ад БРСМ.



12:
Вадим, вы не правы. Меня не долбят мальчиши, которые торгуют мелочевкой и кои ушли в наркоту. Мне нравится, что есть молодежь, которая может что-то кроме, как уничтожать алкоголь. Андрей взялся за дело. Не мешайте ему и его коллегам. Они спасут нас от исчезновения. Они — молодежь, а не старики.

Иначе не на что надеяться...
Дзякуй!



PanSportsmen:
Спасут нас те, кто в 22 года РАБОТАЕТ, УЧИТСЯ, СЛУЖИТ В АРМИИ, а не те, кто в 22 года уже не работает, но вид имеет весьма упитанный.
На жаль ні на працы, ні пасьля звальненьня не разьеўся, але паспрабую апраўдаць Вашыя надзеі.



Ірына:
Віншуем! Пэўна, цяжка будзе, але ж не паддавайся. Няхай Бог цябе і тваіх сяброў бароніць. Жыве Беларусь!
Дзякуй!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG