Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію за аналіз эканамічнага кіраваньня


Банк Швэцыі прысудзіў прэмію імя Альфрэда Нобэля ў галіне эканомікі. Яе атрымалі амэрыканскія навукоўцы Элінор Острам і Олівэр Ўільямсан.


Прафэсарка ўнівэрсытэту Блумінгтана ў штаце Індыяна Элінор Острам (1933 г. н.) і прафэсар каліфарнійскага ўнівэрсытэту Бэрклі Олівэр Уільямсан (1932 г. н.) падзеляць прэмію пароўну.

Э.Острам узнагароджана “за аналіз эканамічнага кіраваньня, у прыватнасьці ў пытаньні фінансавых рэсурсаў”, а О.Ўільямсан за “за аналіз эканамічнага кіраваньня, у прыватнасьці ў пытаньні межаў дзейнасьці фірмы”

Нобэлеўская прэмія прызначаецца ў пяці галінах: мэдыцыне і фізыялёгіі, фізыцы, хіміі, літаратуры, змаганьні за мір.

Да Нобэлеўскай прэміі прыроўніваецца таксама прэмія імя Альфрэда Нобэля ў галіне эканомікі, устаноўленая ў 1968 годзе Банкам Швэцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG