Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто круцейшы: Лукашэнка ці Пуцін?


Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка
Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Уладзімера Пуціна ў перашкодзе вайсковаму супрацоўніцтву Расеі і Беларусі, ціску на Менск і зрыве інтэграцыйных працэсаў у "саюзнай дзяржаве". Уладзімер Пуцін не адказаў.

Аналітычны тыднёвік “Коммерсант Власть” апытаў экспэртаў.

Аляксандар Кацянкоў, паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта РФ у Савеце фэдэрацыі: “Круцізна лідэра вызначаецца не асабістымі якасьцямі, а тым, што за ім стаіць. (…) Беларусь паводле сваіх парамэтраў роўная буйной расейскай вобласьці. Так што гнуть пальцы я б перасьцерагаўся”.

Арыэль Коэн, вядучы экспэрт фонду "Спадчына" (Вашынгтон): “Вядома, Пуцін. Ён круты як для хатняга спажываньня — усё дзяўчаты хочуць "такога, як Пуцін",— так і для вонкавага, таму што ў яго ёсьць нафта і ядзерная зброя. Зноў жа, чорны пояс ... Часам яго яшчэ і баяцца. А Лукашэнка не баяцца, у яго на твары напісана, што ён былы старшыня калгасу і акрамя бульбы ў яго нічога няма. Але наколькі бы ты ні быў крутым, нішто ня можа замяніць дэмакратычную легітымнасьць”.

Ігар Губэрман, літаратар: “Лукашэнка хітрэйшы”.

Віктар Дыгала, контр-адмірал у адстаўцы: “Лукашэнка на парадак вышэй за Пуціна ў духоўным пляне — у ім больш чалавечага. Ён душэўны. Ён захаваў Беларусь як цэласную рэспубліку, здолеў навесьці там парадак. Калі я прыяжджаю ў Менск, я дзіўлюся, наколькі гэта чысты, упарадкаваны і бясьпечны горад па параўнаньні з Масквой. I гэта асабістая заслуга Лукашэнкі. Міліцыя ў яго пад такім кантролем, што аб карупцыі гаварыць амаль не даводзіцца. І ўвогуле, у Аляксандра Рыгоравіча слова не разыходзіцца са справай”.

Як адказалі беларускія экспэрты?


Аляксей Янукевіч, старшныя Партыі БНФ: “Яны абсалютна розныя. Пуцін — чалавек сыстэмы. Лукашэнка зрабіў сябе сам. Сыстэма, якую прадстаўляе Пуцін, круцейшая за пабудаваную Лукашэнкам. Разам з тым, Лукашэнка мае талент, якога няма ў Пуціна, выціскаць максымум зь любой палітычнай сытуацыі “.

Алесь Аркуш, літаратар: “Для мяне Пуцін больш круты за Лукашэнку. І справа ня толькі ў тым, што Пуцін адзін з самых уплывовых людзей вялікай краіны, у геапалітычнай сфэры якой знаходзіцца і Беларусь. Пуцін больш, так бы мовіць, прафэсійны палітык. Ён не такі прамалінейны, прадказальны і "празрысты" як Лукашэнка. Часам адчуваеш, што Пуцін робіць складаныя шматхадоўкі, з разьлікам на 10-15 гадоў наперад. Лукашэнка дзейнічае на сёньня і заўтра. Таму краіна ўвесь час як бы знаходзіцца ў сытуацыі аўралу. А гэта вельмі выматвае і "вертыкаль", і простых людзей. Нават мэталь мае свае межы трываньня”.

Аляксандар Чыгір, Рух “За свабоду”: “Я асабіста не знаёмы ні з адным, ні з другім, таму магу разважаць аб гэтых пэрсанажах як аб "героях" масавай культуры. Ну напрыклад, для мяне Гена Букін з сэрыяла "Счастливы вместе" больш круты, чым Юлія Высоцкая, якая з раніцы па НТВ псуе прадукты харчаваньня. Гена — паважае футбол і ўзначальвае НДА — "против баб". А Юлия размаўляе сама з сабой. Так і тут Лукашэнка не расстаецца зь сякерай, ходзіць у вайсковым строі, гуляе ў хакей і пэрыядычна перамагае ў газава-молочных войнах. Ну а Пуцін толькі пантуецца. Казаў, што будзе кагосьці "мачыць у сарціры", а сам здаў пасаду Мядзьведзеву!”.

А што думаеце на гэты конт Вы?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG