Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзярждэпартамэнт ЗША аб'явіў конкурс на ўдзел у праграме стыпэндыяў Эдмунда Маскі.

Праграма для адмыслоўцаў з вышэйшай адукацыяй і ажыцьцяўляецца Радай міжнародных дасьледаваньняў і абменаў IREX.

Праграма прадугледжвае навучаньне ў амэрыканскім унівэрсытэце з атрыманьнем магістарскай ступені па спэцыяльнасьцях: кіраваньне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраваньне і дзяржаўная палітыка.

Заяўкі прымаюцца да 2 лістапада 17.00.

Падрабязная інфармацыя пра праграму на сайце IREX.



Праграма стыпэндыяў Эдмунда Маскі заснаваная ў 1992 годзе кангрэсам ЗША для садзейнічаньня разьвіцьцю эканомікі і дэмакратыі ў краінах Эўразіі, паведамляе IREX.

Яна дае магчымасьць спэцыялістам з вышэйшай адукацыяй з Армэніі, Азэрбайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расійскай Фэдэрацыі, Таджыкістана, Туркмэністана, Украіны і Ўзбэкістана атрымаць магістарскую ступень ва ўнівэрсытэтах ЗША. Усе ўдзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.

IREX - найбуйнейшая ў ЗША некамэрцыйная арганізацыя, якая рэалізуе праграмы ў галіне вышэйшай адукацыі і разьвіцьця інтэрнэту, займаецца пытаньнямі падтрымкі СМІ і грамадзянскай супольнасьці ў ЗША, Эўропе, краінах былога СССР, Азіі, на Блізкім Усходзе.

В 2003 годзе ўлады Беларусі адмовілі прадстаўніцтву IREX у прадаўжэньні тэрміну акрэдытацыі ў Беларусі без тлумачэньня прычын, нагадвае БелаПАН.
XS
SM
MD
LG