Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэля ў эканоміцы могуць даць за альтруізм


Нобэлеўскі камітэт Каралеўскай Швэцкай Акадэміі навук назаве сёньня імя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі 2009 году ў галіне эканомікі.

Сёлета фаварытам лічыцца аўстрыйскі навуковец Эрнст Фер, які з дапамогай найноўшай мэтодыкі вывучэньня мозгу правёў наватарскія дасьледаваньні ў галіне так званай "эканомікі паводзінаў". Напрыклад, ён высьветліў, якія псыхалягічныя сілы прымушаюць людзей супрацоўнічаць і добра ставіцца адзін да аднаго, гэта значыць, прыроду такой уласьцівасьці чалавечай натуры, як альтруізм.

Летась Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы атрымаў Пол Кругман (Paul Krugman) з Прынстанскага ўнівэрсытэту ў ЗША. Прэмія была прысуджаная за аналіз гандлёвых мадэляў і месцаў разьмяшчэньня эканамічнай актыўнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG