Самыя вялікія надзеі супрацоўнікі ўскладаюць на разьвядзеньне кур мясной ангельскай пароды “Брама” – дарослы певень гэткага кшталту вырастае да 70 см у вышыню, а вага курыцы дасягае 10 кг. Птушкі памерам са звычайных свойскіх курэй, якія гуляюць сёньня па тэрыторыі заапарка, -- гэта ўсяго толькі кураняты трохмесячнага ўзросту.
У заапарку іх “выседжваў” інкубатар, бо для разьвядзеньня “Брамы” супрацоўнікі закупілі яйкі. Цяпер чакаюць, пакуль кураняты вырастуць і ўжо зь яек віцебскага паходжаньня выведзецца новае пакаленьне. Прадаваць маладых курачак і пеўнікаў крыху нязвыклай у тутэйшых мясьцінах пярэстай расфарбоўкі мяркуюць па прымальных для гаспадароў коштах: па 25-30 тысячаў рублёў. З улікам таго, што звычайны маладняк на віцебскім кірмашы каштуе па 15-20 тысяч за птушку, сваю “антыкрызісную прапанову” супрацоўнікі заапарку лічаць вельмі прывабнай. Бо карыснага мяса з кожнай курыцы пароды “Бірма” можна атрымаць у паўтары разы болей чымсьці з айчыннага “бройлера”.
Першы досьвед рэалізацыі экзатычных парод курэй у віцебскі заапарку ўжо ёсьць: тут ужо пачалі прадаваць маладняк дэкаратыўнай пароды “Бэнтама”. Куры і пеўні гэтай пароды драбнаватыя, але таксама маюць карысныя для гаспадаркі ўласьцівасьці. Курыца пароды “Бэнтама” нясе больш яек, а певень не абыходзіць сваёй мужчынскай увагай ніводную прадстаўніцу курынага роду, у тым ліку й іншай пароды.
Маладняк пароды “Бэнтама” дагэтуль у заапарку прадавалі па 4 тысячы рублёў, бо апасаліся, што ня будзе попыту. Аднак попыт, асабліва на пеўняў, вялікі, і таму кошты, хутчэй за ўсё, падвысяцца.
Для тых, хто гатовы ацаніць ня толькі вагу курыцы і колькасьць зьнесеных яек, але і эстэтычную прывабнасьць, у віцебскім заапарку таксама ёсьць прапанова – кітайскія шаўковыя куры. Праўда, “антыкрызіснай” гэтую прапанову ўжо не назавеш: заапарк набываў гэтых птушак па 50 даляраў за штуку і менш як за тыя самыя грошы пакупнікам не аддасьць.
Шаўковыя куры незвычайныя: замест пер”я яны пакрытыя пухам, а скуры ды мяса ў іх сіня-чорнага колеру.
Супрацоўнікі заапарку кажуць, што мяса шаўковых курэй дужа смачнае, і здаўна лічыцца сапраўдным далікатэсам. Праўда, вядома гэта толькі з адпаведнай літаратуры – ніхто з работнікаў заапарку такога не каштаваў дый ня памятае, каб былі ахвотныя набыць такую птушку ў сваю прыватную гаспадарку.