Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына і Армэнія аднаўляюць дыпляматычныя адносіны і адкрываюць супольныя межы. Зроблены гістарычны гістарычны крок для нармалізацыі адносін паміж краінамі.


На ўрачыстай цырымоніі ў Цюрыху міністры замежных спраў Армэніі ды Турэччыны Эдуард Налбандзян і Ахмэд Давутаглу пасьля трохгадзіннай затрымкі падпісалі пагадненьне аб аднаўленьні дыпляматычных адносін і адкрыцьці супольных межаў. Затрымка была выкліканая тым, што прадстаўнікі Армэніі выказалі занепакоенасьць фармулёўкамі ў турэцкім выступе, які меў быць зроблены на цырымоніі. Такім чынам краіны зрабілі крок для пераадоленьня варожасьці паміж сабою, якая існавала амаль сто гадоў.

На цырымонію прыбылі таксама дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан, міністры замежных спраў Расеі і Францыі Сяргей Лаўроў і Бэрнар Кушнер, кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна.

Падпісаныя пратаколы павінны ратыфікаваць парлямэнты дзьвюх краін.

Доўгатэрміновыя непаразуменьні паміж Армэніяй і Турэччынай зьвязаныя з забойствам больш мільёна армян у часы Асманскай імпэрыі, якое Ерэван называе генацыдам. Анкара адхіляе такое вызначэньне. Адзін з пратаколаў, падпісаных сёньня, ініцыюе стварэньне супольнай камісіі ў справе дасьледаваньня падзей 1915 году.
XS
SM
MD
LG