Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мультымэдыйны тыднёвы агляд інтэрнэту ад блогера Будзіміра.












Падгледжана ў luchosa

Волат на фотаздымках - Леанід Стаднік, 37-гадовы жыхар Украіны, абвешчаны "Кнігай рэкордаў Гінэса" найвышэйшым чалавекам у сьвеце. Ягоны рост складае 2 м. 57 см. Што мяне найбольш зацікавіла, дык гэта тое, як Юшчанка наважыўся фатаграфавацца разам зь ім. Звычайна прэзыдэнты саромеюцца выглядаць нізкарослымі. Прыгадайма скандал у Францыі, калі высьветлілася, што Сарказі, падчас візыту на нейкі завод, адмыслова падбіраў рабочых невысокага росту для гуртавога здымку.

Леаніду Стадніку варта балятавацца на прэзыдэнтскіх выбарах, якія маюць адбыцца ў наступным годзе. У выпадку яго абраньня Мядзьведзеву - самаму нізкаросламу прэзыдэнту ў сьвеце - давялося б трымаць язык на прывязі. Бо з такім калегам жарцікі кароткія. І фінансавы крызыс, ад якога ліхаманіць Украіну, спужаецца аднаго яго выгляду.


МІНІ-ПАРСЮЧКІ






Падгледжана ў batia1969

Калі б гэтых парсючкоў прынесьлі зрабіць прышчэпку да Леаніда Стадніка, які працуе вэтэрынарам, ён, напэўна, мог бы іх зацісьнуць у кулаку.

АСІЛАК І БАБУЛЬКІ




Падгледжана ў guamoka. Ён прыдумаў такі подпіс пад фотаздымкам: "Калі я вырасту, я буду губэрнатарам. Але вы да гэтага моманту не дажывеце. Таму проста глядзіце, вось вам".

А мне гэты здымак да болю нагадвае больш блізкі да нас сюжэт. Адносіны іншага асілка з пажлым электаратам. Які з гэткім жа зачараваньнем глядзіць на ягоную моц.

COCA-COLA: ПРАГА ДА ЖЫЦЬЦЯ




Падгледжана ў ocheretniya


АПРАНІ ПРЭЗЫДЭНТА






Падгледжана ў kryviec. Блогер камэнтуе фотаздымак: "Хоць забейце, але не ўяўляю Лукашэнку ў народным строі. Ён у ім будзе выглядаць камічна, а Грыбаўскайтэ - не".

Чытачы камэнтуюць:

"Мо і так, але народныя касьцюмы не заважаюць ёй праводзіць антынародную палітыку. Пад маляўнічы касьцюм сумленьне не схаваеш..." (sig_tyr)

"Прыгожа) А бацька сапраўды быў бы вельмі сьмешным:))) асабліва з баянам у руках". (zmicierbielapol)

"Ну, а калі ў кунтушы, ды на кані з шабляй? ;))) Вусішчы - во! Вочы страляюць, нагайкай ў руцэ пагражае :)))) Дарэчы за такі вобраз падсьвядома яго ліхтарат і любіць..." (pan-demetrius)

"Не перажывай - убачыш. І бацьку ў строі, і Колю. Бацька, кажуць, да выбараў беларускую мову вучыць". (lesnoi-slon)

"Не сьмяшы. Цётка на фота - рыхтык з "дажынак" - лубачная цаца, а Лука ў простай ільняной кашулі з касой у руках глядзіцца вельмі натуральна". (uladzimer)

Цікавая гульня, ці ня праўда? Прэзыдэнта апранаць, распранаць. Такая сабе ўсенародная лялька. Адно што даволі дарагая.


БЕЛАРУСЬ У ЭЎРОПЕ






Падгледжана ў beatleofdoom. Сфатаграфавана ў вёсцы Путгартэн, Рюгенскі раён, Мэкленбург-Памеранская вобласьць.

Падобныя дажынкавыя лялькі, але зробленыя ў Беларусі, рэгулярна высьмейвалі ў суполцы by_trash. Высьмейвалі як "кіч", штосьці тандэтнае, убогае і адсталае. Чаго, падразумявалася, ня можа быць у Эўропе. Але ж, бач ты... Удзельнікі суполкі, дбайна прыхоўваючы шок, камэнтавалі гэтыя здымкі:

"Яны размножваюцца!" (l_u_f_t)

"Які ўдар па апазыцыі!" (belaruselk)

"Мы іх яшчэ ў 45-ым навучылі гэтаму" (timon-aeg)

"Мы ўжо жывем, як у Нямеччыне!" (vanjaz)


ВОСЕНЬ




Падгледжана ў leolin27


МІР ВАМ




Падгледжана ў feofano Зьнята ў Менску, на вуліцы Адзінцова.


І СПАКОЙ НА ЗЯМЛІ




Падгледжана ў apelsinoff


АДНА Ў ПОЛІ




Падгледжана ў dzenik_kravina


ЯНЫ ДУМАЛІ, КРЫВАВЫ РЭЖЫМ НЕПАХІСНЫ...




Падгледжана ў jaugeni . Зянон Станіслававіч, падобна, канчаткова пераўтварыўся ў віртуальную, міфічную постаць накшталт Усяслава Чарадзея. Зрэшты, ня кожнаму ўдаецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG