Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: безь беларускіх НДА праекты непаўнавартасныя


Удзел беларускай грамадзянскай супольнасьці ў праграмах “Усходняга партнэрства” паскорыць іх рэалізацыю. Пра гэта казаў сёньня на Міжнароднай канфэрэнцыі “Эўразьвяз – Беларусь: контуры партнэрства”, якая праходзіць у Менску, супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Марцін Захоўскі.

Ён сказаў, што адчуваецца вялікае жаданьне беларускай грамадзянскай супольнасьці актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх праектах “Усходняга партнэрства”. Пра гэта сьведчыць такі цікавы факт: колькасьць беларускіх НДА, якія хочуць удзельнічаць у працы Міжнароднага форуму НДА ў рамках “Усходняга партнэрства”, перавысіла колькасьць НДА ад Украіны.

Польскі дыплямата казаў таксама пра тое, што ягоная краіна працуе з Беларусьсю па рэалізацыі шэрагу супольных праграм. Гэта тычыцца паляпшэньня кіраваньня, падтрымка малога і сярэдняга бізнэсу ды іншыя. Прыярытэтам на 2010 год у гэтых стасунках стане абарона навакольнага асяродзьдзя. Спадар Захоўскі выказаў пажаданьне, каб гэтыя беларуска-польскія праграмы сталі паўнавартаснымі праграмамі ў рамках “Усходняга партнэрства”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG