Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе існуе група краін, якая лічыць, што санкцыі датычныя А.Лукашэнкі і групы чыноўнікаў можна адмяняць.

Пра гэта сёньня паведаміў старшыня камітэту замежных спраў сэйма Літвы Аўдронюс Ажубаліс падчас выступу на Міжнароднай канфэрэнцыі “Эўразьвяз – Беларусь: контуры партнэрства”, якая праходзіць у Менску.

Аднак у Эўразьвязе існуе няменьшая група краін, якая лічыць інакш, паведаміў літоўскі парлямэнтар. Ён сказаў, што гэта група краін чакае ад Беларусі не абяцаньняў, а канкрэтных крокаў у бок дэмакратыі. Найперш гэта тычыцца выкананьня пяці ўмоваў ЭЗ для Беларусі і разьвіцьця беларускай эканомікі ў рынкавым кірунку.

Спадара Ажубаліс выказаў думку, што для Эўразьвязу шмат будуць азначаць рашэньні Беларусі па двух пытаньнях:

  • прызнаньне альбо непрызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, як сувэрэнных краін,
  • стаўленьне да працы офісу АБСЭ ў Менску.

Нагадаем, што пасьля вызваленьня ад пасады кіраўніка офісу нямецкага дыплямата Ганса-Ёрга Шміта кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей заявіў, што беларускім уладам неабходна падумаць ці патрэбны ў краіне офіс АБСЭ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG