ЧАС УКЛЮЧАЦЬ АЦЯПЛЕНЬНЕ:
Арктычны цыклён такі насунуўся – ноччу пахаладае амаль да 0 С, днём +10+13С. Качагары, аў!..
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- Міжнародная канфэрэнцыя "Эўразьвяз – Беларусь", гатэль "Краўн Плаза", Менск.
- Выстава «Найлепшыя кнігі Беларусі — 2009». Нацыянальная бібліятэка. Менск.
- IV Міжнародны фэстываль тэатральнага мастацтва. Ва ўсіх тэатрах Менску.
- Выстава польскага выяўленчага мастацтва. Нацыянальны мастацкі музэй. Менск.
- Фотавыстава графа Бэнэдыкта Тышкевіча. Тамсама.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- Субота. Армэнія і Турэччына ўпершыню падпішуць дамову аб добрасуседзтве і ўсталяваньні дыпляматычных адносінаў. Жэнева.
- Нядзеля. Генэральная канфэрэнцыя Інтэрпола. Сінгапур.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:
- 10 кастрычніка 1796 нарадзіўся беларускі дасьледнік Міхал Бэз-Карніловіч. Найбольш вядомая ягоная праца – кніга “Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя месцы ў Беларусі“ – пабачыла сьвет у 1855 годзе.
- 10 кастрычніка 1938 ў ГУЛАГу загінуў Адам Бабарэка – пісьменьнік , стваральнік пісьменьніцкіх суполак “Маладняк” і “Ўзвышша”. Прачытаць апавяданьне: http://knihi.com/proza/krasnazorcy.html
- 10 кастрычніка 1939 Савецкі Саюз перадаў Вільню Літве. Перад гэтым ад 17 верасьня яна знаходзілася ў складзе БССР. Узамен Літоўскі ўрад даў згоду на разьмяшчэньне савецкіх вайсковых базаў, якія неўзабаве сталі пляцдармам інкарпарацыі Літвы ў СССР.
- 11 кастрычніка 1838 году ў былым маёнтку Сьцяпянка, які цяпер знаходзіцца ў межах Менску, нарадзіўся Ян Ваньковіч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863.
- 11 кастрычніка 1918 Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
- Субота. Міжнародны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.
- Субота. Сусьветны дзень псыхічнага здароўя.
- Нядзеля. Дзень працаўнікоў культуры Беларусі.
Афарызм НА ПАМЯЦЬ:
Нармальныя толькі людзі, якіх мы не надта добра ведаем.