Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хранічная стома – вірусная хвароба?


Магчыма, сындром хранічнай стомы – вірусная хвароба, – піша The New York Times са спасылкай на найнавейшыя досьледы навукоўцаў.

Сымптомы сындрому – доўгая і моцная стома, а таксама болі. Прырода гэтай хваробы дагэтуль ня вытлумачаная навукай: часам прычынай лічаць агульную слабасьць здароўя альбо праблемы з псыхікай. Сындром хранічнай стомы выяўлены ў сьвеце ў 17 млн. чалавек.

Часопіс Science паведамляе, што ў 68 са 101 абсьледаванага знойдзены вірус XMRV. У кантрольнай групе здаровых людзей гэты вірус знойдзены толькі ў 3,7%. У часе далейшых досьледаў гэты вірус знаходзілі амаль у 98% хворых.

XMRV – рэтравірус, які заражае арганізм пажыцьцёва, – піша выданьне. Пакуль не даказана, што сындром хранічнай стомы выклікаецца менавіта гэтым вірусам: магчыма, хворыя з такім сындромам проста менш абароненыя перад інфэкцыяй, а сам сындром мае іншыя прычыны. Цяпер навукоўцы хочуць праверыць, ці дапамогуць хворым з сындромам хранічнай стомы антырэтравірусныя прэпараты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG