Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вышэйшы гаспадарчы суд сёньня пацьвердзіў рашэньне Віцебскага абласнога суду аб ускладаньні штрафу на аршанскую прадпрымальніцу Жану Бохан.

Жанчыну аштрафавалі на 160 мільёнаў рублёў, а таксама канфіскавалі тавар на мільён рублёў за працу без пасьведчаньня аб гігіенічнай рэгістрацыі. Жана Бохан кажа, што шматлікія кантрольныя органы цягам двух год не патрабавалі такога пасьведчаньня.

Лідэр руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў заяўляе, што сёньня прадпрымальнікі цалкам безабаронныя перад кантрольнымі органамі. А здарэньне ў Воршы сьведчыць пра тое, што адсутнасьць адзінага доўгатэрміновага заканадаўства аб прадпрымальніцтве дае магчымасьць уладам штодзённа ўжываць супраць прадпрымальнікаў жорсткія карныя акцыі.

За штраф, прысуджаны аршанскай прадпрымальніцы ў яе горадзе можна купіць вось такі катэдж (http://orsha.olx.by/iid-42348679)

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG