Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазытыў пра АЭС – у масы


Фотакопія пяці тысячаў подпісаў жыхароў Магілёўшчыны супраць АЭС.

Фотакопія пяці тысячаў подпісаў жыхароў Магілёўшчыны супраць АЭС.

Мінэнэрга даручыла аблвыканкамам правесьці ў працоўных калектывах слуханьні з мэтай фармаваньня пазытыўнага стаўленьня насельніцтва да будаўніцтва Беларускай АЭС.

Міністэрства энергетыкі рэкамэндуе ідэалягічным адзьдзелам выканкамаў прэзэнтаваць на прадпрыемствах папярэднюю справаздачу ўзьдзеяньня АЭС на навакольнае асяродзьдзе, піша рэсурс regionby.

Пратаколы паседжаньняў на месцах павінны былі перадаць да сёньняшніх грамадзкіх слуханьняў, арганізаваных у Астраўцы.
XS
SM
MD
LG